mfa.gov.by

mfa.gov.by

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што краіна зробіць усё магчымае для забеспячэння дэмакратычнага і транспарэнтнага выбарчага працэсу, паведамілі ў прэс-службе МЗС.

У сераду Макей правёў сустрэчу са старшынёй Выканаўчага камітэта — выканаўчым сакратаром СНД, кіраўніком місіі назіральнікаў ад СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі Сяргеем Лебедзевым.

«Абмеркавалі ход выбарчай кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь і пытанні, звязаныя з ажыццяўленнем міжнароднага назірання за прэзідэнцкімі выбарамі. Беларускі бок пацвердзіў гатоўнасць аказваць місіі назіральнікаў ад СНД неабходнае садзейнічанне для выканання свайго мандата, а таксама заявіў, што зробіць усё магчымае для забеспячэння дэмакратычнага і транспарэнтнага выбарчага працэсу, які адлюстроўвае волю народа», — адзначылі ў прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0