Мінгарвыканкам даслаў кандыдату ў прэзідэнты Святлане Ціханоўскай афіцыйнае апавяшчэнне аб тым, што правесці 6 жніўня ў парку Дружбы народаў мерапрыемства немагчыма: пляцоўка будзе занятая, паведамляе тэлеграм-канал Harbacevic. Штаб заяўляе, што афіцыйнага паведамлення не атрымліваў

6 жніўня ў парку, згодна з планам гарадскіх культурных мерапрыемстваў, пройдзе святкаванне Дня чыгуначных войскаў.

— У сувязі з гэтым правядзенне вамі альбо вашымі даверанымі асобамі, іншымі грамадзянамі якіх-небудзь масавых мерапрыемстваў 06.08.2020 у Парку Дружбы народаў у Мінску немагчыма, — гаворыцца ў дакуменце.

У той самы час у штабе Ціханоўскай НН заявілі:

«Апавяшчэння мы не атрымлівалі. Ні кандыдат, ні давераныя асобы. За аператыўнай інфармацыяй сачыце на тэлеграм-канале «Краіна для жыцця», — каментуе штаб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0