Матч 21-га тура, што меўся прайсці на сталічным стадыёне «Дынама», перанесены з 7 жніўня на больш позні тэрмін.

Замест матча «Дынама» і «Смалявічы» правядуць трэніроўкі, паведамляе група «УКантакце» «Беларускі футбол».

Учора ўвесь стадыён у Салігорску скандаваў «Жыве Беларусь!» на матчы «Шахцёр» — «Дынама» Брэст.

Меркавалася, што на сённяшні матч у Мінску можа прыйсці Святлана Ціханоўская. Калі гэта стала вядома, ад раніцы стала немагчыма купіць білеты на гульню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0