Пра гэта ён заявіў на прыёме медработнікаў.

«Пакуль тут келіхі [з шампанскім] раздаюць. Паколькі мне прыйшлося гэту бяду [каранавірус] перанесці, ведаеш, пра што я падумаў? — звярнуўся Лукашэнка да міністра Караніка. — Ты ж мяне ў гэты залаты фонд запішаш? Калі здаюць кроў, плазму, каб лячыць людзей. Ты вазьмі гэту плазму, увядзі гэту кроў апазіцыянерам па кроплі [медыкі смяюцца — НН]. Самы просты спосаб павярнуць іх у боку дзяржавы, у мой бок. Таму я публічна пра гэта кажу, каб усе апазіцыянеры па кроплі крыві атрымалі. Яны не адмовяцца. Ты ж разумееш, калі ў рэанімацыю трапляеш, не глядзіш, якая група крыві. Абы выжыць».

Лукашэнка дапусціў, што яго спецыяльна заразілі каранавірусам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0