mfa.gov.by
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей прыняў часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Джэфры Джука.
Як паведамляе прэс-служба МЗС, падчас размовы бакі абмеркавалі пытанні беларуска-амерыканскіх адносінаў. Акрамя таго, Уладзімір Макей праінфармаваў Джэфры Джука пра актуальную сітуацыю ў Беларусі ў сувязі з правядзеннем прэзідэнцкіх выбараў.