20 красавіка найбуйнейшая дзяржаўная будаўнічая кампанія «Мапід» правяла вялікі аўкцыён па продажы кватэр у новым панэльным доме на вуліцы Ціміразева ў Мінску.
Гэта даволі прэстыжны раён, а сам дом — сярэдняй для панэльнай забудовы якасці. Вынікаў аўкцыёны рыэлтэры чакалі як паказчыка руху цэнаў на рынку.

Аўкцыён сабраў дзве сотні ўдзельнікаў. На яго выстаўлялася 23 кватэры. Попыт быў, але выбарачны. Кватэру на першым паверсе не купіў ніхто: ніхто не захацеў даць за яе болльш за пачатковую цану.

Вынік быў такі:

квадратны метр у 3‑пакаёўцы каштаваў 980—1050 даляраў, у двойцы – 1075—1160, а ў аднапакаёўцы – 1310—1400 даляраў.

Гэта быў першы з цыклу аўкцыёнаў, якія правядзе «Мапід». У маі кампанія прадасць яшчэ 50 кватэр у доме на вул.Янкоўскага (Сухарава) і яшчэ 25 у тым самым доме на Ціміразева.

Каб удзельнічаць у аўкцыёне, патэнцыйны купец мае ўнесці заставу ў памеры дзесяціны ад пачатковае цаны лоту. А ў выпадку куплі на працягу 15 дзён аплаціць куплю. Калі не аплаціць, заставу траціць.

Пачатковы кошт аднапакаёвак (37,7 кв.м) складаў 94 мільёны рублёў, двухпакаёвак (58 кв.м) – 145 млн, троек (76 кв.м) – 191 млн.

Сярэдняя цана трохпакаёвак выйшла 220 мільёнаў, двухпакаёвак –190 мільёнаў, аднапакаёвак – па 142 мільёны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?