Міжнародная салідарнасць з беларусамі ў новым кліпе да песні «Лёгкія-лёгкія»!

Кліп здымаўся з 2018 па 2020 год у Мінску і Санкт-Пецярбургу.

У кадры - акцёры, музыкі, асобы культуры з Беларусі, Расіі, Польшчы, Арменіі, Грузіі і Літвы.

Такое прачытанне песні ўзнікла спантанна. Ейны тэкст прамоўлены і праспяваны тысячы разоў. Рэжысёр падумаў, што менавіта так яна найбольш актуальная — прамоўленая дзясяткамі розных людзей, аб’яднаных зразумелымі любому чалавеку болем і трывогаю. Болем пакаленняў, народаў і асобных лёсаў. Гэта гісторыя пра тое, што нас падзяляе. Але, відаць, гэта ж і яднае. Мінулае, ад якога нам нікуды не падзецца, і будучыня, да якой мы імкнёмся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0