У выніку трое загінулі, трое – у бальніцы. ДТЗ у Старадарожскім раёне.
«Фальксваген‑Пасат», якім кіраваў навучэнец Слуцкага каледжа перапрацоўчай прамысловасці вылецеў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з машынай «Фальксваген‑Гольф».
У выніку кіроўца «Гальфа», пасажырка 1976 года нараджэння — абодва жыхары Слуцка, і пенсіянер 1942 г., што ехаў у «Пасаце», загінулі.
Жанчына 1981 года нараджэння, яе 5‑гадовы сын і жыхар Салігорска 1991 года нараджэння трапілі ў бальніцу.
Папярэдне высветлена, што перад ДТЗ кіроўца «Пасата» ажыццяўляў абгон па правай узбочыне двух аўтамабіляў ГАЗ‑53.





