Удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах незаконны і цягне наступ адміністрацыйнай і крымінальна-прававой адказнасці. Пра гэта сёння журналістам заявіў генеральны пракурор Аляксандр Канюк, піша БЕЛТА.

Аляксандр Канюк звярнуўся да грамадзян Беларусі. «Вас заклікаюць прыняць удзел у так званых мірных акцыях пратэсту. Папярэджваю, што ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах незаконны і цягне наступ адміністрацыйнай і крымінальна-прававой адказнасці», — сказаў генпракурор.

«Прашу вас праявіць разважлівасць. Асабліва звяртаюся да ўсіх бацькоў: не дайце ўцягнуць сваіх дзяцей у чужыя брудныя гульні. Зберажыце іх ад неабдуманых дзеянняў, не дазвольце стаць разменнай манетай», — падкрэсліў Аляксандр Канюк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0