Марыя Мароз і Вольга Кавалькова. Фота Вадзіма Заміроўскага

Марыя Мароз і Вольга Кавалькова. Фота Вадзіма Заміроўскага

Затрымалі начальніцу штаба Святланы Ціханоўскай — Марыю Мароз.

— Мы з Марыяй і Святланай былі каля штаба, пад'ехаў сіні бус, адтуль выйшлі людзі без формы, адштурхнулі Святлану, зацягнулі Марыю ў машыну. Мы спрабавалі перадаць ёй дамову з адвакатам, крычалі, каб яны яе ўзялі, але яны зачынілі дзверы і з'ехалі. Сказалі, што вязуць у РУУС Цэнтральнага раёна, потым сказалі, што ў РУУС Савецкага, паводле папярэдняй інфармацыі, на Марыю складзены адміністрацыйны пратакол, за што — невядома, — распавяла Tut.by Кавалькова.

Таксама, згодна са звесткамі даверанай асобы, дзве гадзіны таму давераную асобу кандыдата Алега Маісеева і ахоўніка Антона Сташэўскага выклікалі ў ГУБАЗіК, інфармацыі пра іх месцазнаходжанне да гэтага часу няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0