Апошнім часам у сувязі са шматлікімі затрыманнямі колькасць зваротаў у spring96.org павялічваецца. Таму «Вясна» адкрывае новыя тэлефоны гарачай лініі. 

Калі вас альбо вашага блізкага затрымалі, звяртайцеся у ПЦ «Вясна» па наступных кантактах:

Тэрміновы прыем інфармацыі і тэрміновае кансультаванне па затрыманнях:

  • Тэлеграм @ViasnaSOS +375 29 543 38 66
  • Вайбер па нумары +375 29 543 38 66
  • Мабільны тэлефон гарачай лініі Вясна SOS: +375 29 543 38 66
  • «Гарадскія» нумары: +375 17 377 55 40, +375 17 394 63 11

Нетэрміновыя звароты:

  • Грамадская прыёмная: +375 29 841 39 81 (WhatsApp, Signal, Тэлеграм @Viasna).

Калі вас затрымалі альбо вы сталі сведкам затрымання, калі ласка, тэрмінова звярніцеся на гарачую лінію Вясна SOS і паведаміце:

  • імя і прозвішча затрыманага,
  • калі і дзе адбылося затрыманне,
  • ці ўжываўся гвалт, дзе знаходзіцца (хаця б меркавана) затрыманы,
  • ці адносіцца ён да ўразлівых группаў (інваліднасць, цяжарнасць, іншаземец, мае малых дзецей ці старых бацькоў і г. д.) альбо з’яўляецца журналістам.

Вам падкажуць:

  • дзе можна шукаць затрыманых,
  • дзе можна бачыць спісы затрыманых,
  • чаго чакаць у найбліжэйшы час і якім чынам можна дапамагчы затрыманым, у выпадку арышту — чаго чакаць ад магчымага суда, як да яго падрыхтавацца.

Калі вас затрымалі ў рэгіёнах краіны, то звяртайцеся па кантактах, прадстаўленых па адпаведным горадзе.

У хуткім часе ПЦ «Вясна» запусціць «бота» для збора інфармацыі і дапамогі затрыманым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0