Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская пасля затрымання двух асноўных сваіх памочнікаў з'ехала з кватэры ў Мінску.

Цяпер яна знаходзіцца ў асяроддзі членаў прадвыбарчага штабу і журналістаў, паведаміла прэс-сакратар Ганна Красуліна. «Начаваць дома Ціханоўская не будзе, каб не заставацца адной. Але яна не пакідае Мінск, застаецца на тэрыторыі горада», — сказала Красуліна.

Днём 8 жніўня ў Мінску затрымалі кіраўніка штаба Ціханоўскай Марыю Мароз. Акрамя таго, па словах Красулінай, з 15 гадзін не выходзіць на сувязь яшчэ адзін прадстаўнік выбарчага штаба Алег Майсееў — яго выклікалі ў аддзел МУС па барацьбе з аргзлачыннасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0