Тацяна Канеўская, архіўнае фота.

Тацяна Канеўская, архіўнае фота.

Суд Савецкага раёну Гомля 10 жніўня разглядаў адміністрацыйныя пратаколы на Тацяну Канеўскую, давераную асобу Сьвятланы Ціханоўскай. Таксама судзілі каардынатара кампаніі «Права выбару» Васіля Палякова, піша Свабода.

Іх затрымалі 8 жніўня. І Палякова, і Канеўскую абвінавацілі ў дробным хуліганстве і непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі. Паводле міліцыянтаў, Канеўская 8 жніўня «гучна крычала, размахвала рукамі, чым парушыла грамадзкі парадак». Яна нібыта не рэагавала на заўвагі міліцыі.

Канеўская не прызнала сваёй віны. Суд адправіў справу на дапрацоўку па артыкуле 23.4 — непадпарадкаваньне. Таксама суд зьвярнуў увагу, што жанчына мае непаўналетняга сына. Паводле заканадаўства, такія жанчыны не падлягаюць адміністрацыйнаму арышту.

Канеўскую адпусьцілі, яна пайшла забраць рэчы зь міліцэйскага аўтамабіля і зьнікла.

«Паехалі ў Савецкі РАУС пісаць заяву на яе зьнікненьне, і там нам паведамілі, што яе зноў затрымалі, яна ў ізалятары часовага ўтрыманьня», — паведаміў сын Тацяны Канеўскай.

Васіля Палякова паводле двух артыкулаў КаАП пакаралі арыштам на 10 содняў. Міліцыя напісала ў пратаколе, што ён «мачыўся ў грамадзкім месцы і на заўвагі міліцыі не рэагаваў». Палякоў віны не прызнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?