На ютубе з'явіўся запіс размовы чыноўніка з членамі выбарчай камісіі на адным з участкаў. Сцвярджаецца, што голас на аўдыя — старшыні Кастрычніцкага раёна Віцебска Сяргея Сташэўскага, нібыта ён размаўляў з членамі камісіі 25 участка Кастрычніцкага раёна Віцебска. Вось асноўныя моманты размовы:

«Гатовы пагадзіцца з тым, што за Ціханоўскую дастатковая колькасць людзей прагаласавала… але ў нас ёсць іншыя задачы і іншыя праблемы, якія трэба вырашаць. Я зразумела тлумачу?»

«Мне б не хацелася, каб вы былі адзінымі, хто незразумела якім чынам, незразумела чым кіруючыся… выбіўся з агульнай масы».

«У мяне ёсць да вас вельмі жорсткая прапанова — змяніць пратакол і мяняць кардынальна лічбы паміж 3 і 4 кандыдатам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0