Старая бацькоўская завядзёнка ўзнагароджваць дзяцей-школьнікаў за «пяцёркі» атрымала свой працяг: хіба сёлета дарыць будуць ужо не бацькі, а «пяцёркі», натуральна, заменяцца на «дзесяткі». Грамадская ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» і інтэрнэт-супольнасць Моладзь.орг выступілі з ініцыятывай «Дзесятачка»: кожны школьнік, які атрымаў «10» па белмове ці белліце, зараз зможа атрымаць каштоўны сувенір.

Прадстаўніца інтэрнэт-супольнасці moladz.org Надзея Сінкевіч кажа, што акцыя па атрыманні сувеніраў за выдатныя адзнакі пачнецца ў Менску з траўня гэтага году: атрымалыя дзясяткі па белмове ці белліту, змогуць завітаць па пэўным адрасе, які будзе апублікаваны на сайце moladz.org, і там, прад’явіўшы дзённік, атрымаць каштоўны сувенір: майку, значок ці кружэлку. «Акцыя па абнаяўліванні школьных адзнак будзе праходзіць у выходныя, — кажа Надзея, — каб не адрываць вучняў ад зарабляння новых «дзясятак». Будзьма выдатнікамі!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?