У беларускіх парламентарыяў на сённяшні дзень неадназначнае стаўленне да пытання аб прызнанні Паўднёвай Асеціі і Абхазіі.

Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

«Пытанне аб прызнанні вельмі няпростае. Палата прадстаўнікоў можа ў любы момант уключыць гэта пытанне ў парадак дня, і тут няма ніякіх праблем, — падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка. — Іншая справа, што на сённяшні дзень у нашых парламентарыяў неадназначнае стаўленне да гэтага пытання. Ёсць розныя пункты гледжання, і з моманту паступлення звароту парламентаў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі ў беларускі Нацыянальны сход прайшло ужо даволі шмат часу. У камісіі гэта пытанне абмяркоўваецца, але адзінства пакуль няма».

«На мой погляд, і прэзідэнт Беларусі гэтым занепакоены, ён усё ж такі хацеў бы, каб па гэтаму пытанню было большае адзінства ў нашага парламента. Тады мы, напэўна, уключым гэта пытанне ў парадак дня. Пакуль я па паводзінах дэпутатаў бачу, што пытанне не выспела», — адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Ён таксама нагадаў, што Беларусь са свайго боку аказала гуманітарную дапамогу і ўнесла прапанову аб прыняцці на аздараўленне дзяцей. «Парламентарыі Паўднёвай Асеціі і Абхазіі прысутнічаюць у якасці наглядальнікаў у Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі», — дадаў Уладзімір Андрэйчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?