У знак салідарнасці жыхары навакольных дамоў нясуць ваду медыкам, што стаяць у ланцугу каля метро Пятроўшчына. Прынесці ваду стала тыповым жэстам салідарнасці гэтымі днямі. Людзі прыносяць адно аднаму ваду — такое было ў Брэсце, Гродне, Каменнай Горцы.

Гэта таксама моцны жэст. У нашых бутэльках — не кактэйлі Молатава. Мы за мірную адмену сфальсіфікаваных выбараў.

На другі бок, насупраць медыкаў, зноў вярнуліся дзясяткі беларусаў. Суседзі з дамоў побач сем'ямі нясуць ім ваду, раздаюць. Аўтазакі з абодвух бакоў праспекта назіраюць за тым, што адбываецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0