Заяўнікі вулічнай на акцыі на 26 красавіка (Віктар Івашкевіч, Сяргей Калякін і Вінцук Вячорка) зноў хадзілі ў Мінгарвыканкам.
Гарадскія ўлады часткова прыслухаліся да прапановаў Лявона Баршчэўскага і Вінцука Вячоркі, што шэсце немагчымае па вуліцы Сурганава з прычыны рамонтных працаў.
«Нам прапанавалі новы варыянт. Збор ля Акадэмія Навук — пераход да кінатэатра «Кастрычнік» — Хмяльніцкага (часткова праезджая частка) — Сурганава (часткова праезджая частка) — Куйбышава — Сурганава — Чарнобыльская капліца на Карастаянавай
, — кажа намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч. — Мы падзякавалі, што да нашых прапановаў прыслухаліся і прынялі іншае рашэнне».

Паводле палітыка, шэсце на плошчы Якуба Коласа і Камароўцы не дазволілі з той прычыны, што гэта пачатак выходных дзён, і на рынак за пакупкамі прыедзе шмат людзей не толькі з Мінску, але і з іншых гарадоў.

Канчатковае рашэнне, ці пагодзяцца заяўнікі з прапанаваным маршрутам будзе прынятае 22 красавіка на пасяджэнні аргкамітэту «Чарнобыльскага шляху». Дарэчы, Мінгарвыканкам паабяцаў, што ніякіх правакацый з боку міліцыі не будзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?