Чытачы Нашай Нівы паведамілі пра гукі масавых беспарадкаў на тэрыторыі калоніі, людзі крычаць у тым ліку «Ухадзі». Чуваць браханне сабак, лязгат металу. Да тэрыторыі калоніі пад’язджаюць міліцэйскія машыны. Мы не ведаем, колькі зняволеных бяруць у гэтым удзел, агулам у калоніі могуць адбываць пакаранне некалькі тысяч чалавек. МУС пакуль нічога не каментуе і ўдакладняе інфармацыю.