Выбаршчыкі з участка №1 Цэнтральнага раёна Мінска падалі скаргу ў пракуратуру і ЦВК. Тут за Ціханоўскую камісія налічыла 83 галасы, а за Лукашэнку - 793.

Увечары 10 жніўня выбаршчыкі з 1-га ўчастка сабраліся для складання калектыўнай скаргі на прызнанне выбараў на ўчастку №1 несапраўднымі. Толькі за пару гадзін каля 200 чалавек паставілі подпіс пад тым, што галасавалі за Ціханоўскую.

«Гэтае паўторнае галасаванне мы арганізавалі вельмі хутка, - расказвае «Нашай Ніве» Іван Дудкоў, адзін з ініцыятараў напісання скаргі. - Сустрэліся з жыхарамі суседніх дамоў з нашага ўчастка а 19.30. Уяўляеце - і людзі дзве з паловай гадзіны стаялі яшчэ і 10 жніўня, каб падпісацца за Ціханоўскую! Некаторыя яшчэ і на наступны дзень прыходзілі. Прытым і на працягу асноўнага дня галасавання незалежныя назіральнікі налічылі толькі 361 чалавека з белымі стужкамі на руках. А ў камісіі напісалі ўсяго 83 за Ціханоўскую. Скаргу паспелі падаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0