Незвычайны хлеб «Лельчацкі», начынены салам і часныком, выпякаюць на камбінаце кааператыўнай прамысловасці Пастаўскага райспажыўсаюзу.

Эксклюзіўны рэцэпт «тры ў адным бохане» распрацаваны тэхнолагамі прадпрыемства і ўжо прыйшоўся даспадобы не толькі ў Паставах, але і ў суседніх раёнах вобласці. У цеста дадаюцца калавачкі сала, затым дадаецца часнык — і выпякаецца як звычайны бохан хлеб.

А наогул асартыментны пералік на Пастаўскім хлебакамбінаце налічвае 111 найменняў. У тым ліку «Бабульчын хлеб» з бульбяным пюрэ, што атрымаў узнагароду «Найлепшыя тавары 2008» у сваё намінацыі, «Царскі» з дабаўленнем фундука і грэцкага арэха.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0