У Горадні на плошчы Леніна да 15 гадзін сабраліся каля 10 тысяч чалавек зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, балёнікамі, плякатамі «Лукашэнку ў адстаўку».

Людзі скандуюць «Лукашэнка, сыходзь!» Прадстаўнік прыватнай кампаніі «Тэразіт» заклікаў гарадзенцаў да італьянскага страйку (калі людзі працуюць вельмі марудна), страйкаў, а таксама насіць белыя бранзалеты.

Гарадзенцы занесьлі свае патрабаваньні ў гарвыканкам. Гэта зварот аб’яднанага штаба Сьвятланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы. Пад ім пачалі падпісвацца калектывы горадзенскіх прадпрыемстваў, грамадзкія арганізацыі, дэмакратычныя сілы.

Патрабаваньні зачыталі са сцэны на мітынгу на плошчы Леніна ў Горадні.

У звароце заклік да «неадкладнай адстаўкі» Аляксандра Лукашэнкі, кіраўнікоў МУС і АМАП, адстаўкі і арышту старшыні ЦВК, вызваленьня палітвязьняў. У звароце таксама заклік ставарыць Раду народнага даверу Горадні з удзелам уладаў, гарантаваць свабоду сходаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?