Беларускія ўлады павінны пачаць дыялог з грамадзянскай супольнасцю. Пра гэта заявіў у суботу на сумеснай прэс-канферэнцыі з кіраўніком МЗС Польшчы Яцэкам Чапутовічам дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампеа, піша ТАСС.

«Мы заклікаем беларускія ўлады пачаць дыялог з беларускім грамадствам», - сказаў ён.

«Мы казалі, што выбары [прэзідэнта Беларусі] не былі свабоднымі і справядлівымі», - указаў Пампеа, нагадаўшы, што ў апошнія дні вядуцца актыўныя перамовы з еўрапейскімі лідарамі, каб падтрымаць беларускі народ.

ЗША падтрымліваюць вызваленне затрыманых у Беларусі ўдзельнікаў акцыяў пратэсту, але лічаць гэта недастатковым крокам, адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0