Дэпутат Вярхоўнай рады Украіны, лідэр партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка назвала новыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі «адзіным правільным рашэннем». Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў Facebook.
«Ва ўмовах такой вострай напружанасці адзіна правільным рашэннем было б абвясціць новыя выбары з гарантыяй свабоднага ўдзелу ўсіх кандыдатаў, абранне незалежнай ЦВК і магутнай назіральнай місіі ад сусветных дэмакратычных інстытутаў», - заявіла Цімашэнка.
Па словах палітыка, прымяненне сілы супраць пратэстоўцаў, арышты і запалохванні не дапамогуць справіцца з сітуацыяй
«Жыве Беларусь!» — сканчае Цімашэнка допіс.