Яны паведамілі, што ў панядзелак далучаюцца да агульнанацыянальнай забастоўкі, піша Радыё Свабода. «Мы не жадаем карміць карнікаў, якія б’юць нас за нашыя ж падаткі».

Страйк мае працягвацца да поўнага выкананьня наступных патрабаваньняў:

— Вызваленьне ўсіх палітвязьняў і ўдзельнікаў мірных акцый

— Неадкладная адстаўка Аляксандра Лукашэнкі

— Правядзеньне сумленных і празрыстых выбараў пры ўдзеле міжнародных арганізацый і незалежных назіральнікаў

— Правядзеньне адкрытага незалежнага расьсьледаваньня фактаў катаваньняў супраць мірных грамадзян з боку сілавікоў

— Скасаваньне кантрактнай сыстэмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0