Фота Надзеі Бужан
Сённяшняя 400-тысячная дэманстрацыя ў Мінску ўвойдзе ў гісторыю. Яна таксама пакіне нязводны след у душах тых, якія ў ёй удзельнічалі.
Сярэдні дэманстрант за дзень прайшоў сёння каля 20 кіламетраў.
Тысячы крам, кавярань і простых людзей выстаўлялі на вуліцах для дэманстрантаў горы ўпаковак вады і ежы.
А дэманстранты наладзілі ва ўсёй зоне дэманстрацыі — а гэта сотні пагонных кіламетраў вуліц — каля кожнай сметніцы дадатковы збор смецця ў пакеты.
І хоць тысячы самаробных плакатаў людзі пакінулі вісець на сценах, прыпынках, дрэвах па сваім шляху, вялікая просьба да тых, хто прывёз свае дахаты. Не вывешвайце іх — пакіньце для Нацыянальнага гістарычнага музея.
0
0
0
0
0
0