Пра гэта старшыня аблвыканкама Леанід Заяц заявіў падчас сустрэчы зь мясцовым актывістам Валадаром Цурпанавым, паведамляе Радыё Свабода.
Чыноўнік настойвае: няма фактаў, якія пацьвярджаюць зьбіцьцё сілавікамі ўдзельнікаў пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў і дадае, што «у горадзе ніхто не загінуў». Цурпанаў сьцьвярджае, што сустракаўся з чыноўнікамі, маючы паўнамоцтвы «плошчы», і агучыў яе патрабаваньні:
• Забясьпечыць правядзеньне мірных сходаў без абмежаваньняў
• Узяць пад хатні арышт усіх начальнікаў мясцовых аддзелаў міліцыі
• Ліквідаваць пасады і структуры ідэолягаў
• Аднавіць працу інтэрнэту, зьняўшы блякаду
• Вызваліць палітвязьняў