«Наша Ніва» пазваніла дырэктару Нясвіжскага замка, Сяргею Клімаву, спытаць, як на даху з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг.
— БЧБ сцяг самі павесілі?
— Можна сказаць і так: калектыў павесіў.
— Чаму?
— Мы салідарныя з народам, назіраем за забастоўкамі, бо ў нашым выкананні няма сэнсу ў гэтым, але сёння прайшла нарада з кіраўнікамі аддзелаў, прынялі такое рашэнне. Каб усе бачылі, што мы далучаемся, што мы салідарныя з усімі людзьмі добрай волі.
— Нейкія рэакцыі міністэрства, мясцовых улад ці органаў дзяржбяспекі ўжо былі?
— Раней запрашалі ў выканкам, былі сілавікі, спрабавалі адгаварыць ад акцый салідарнасці. А канкрэтна па сцягу сёння былі званкі толькі ў духу: «Насамрэч сцяг у вас там?». Ну, мы адказваем: «Насамрэч». Я магу толькі дадаць, што я шчаслівы ад таго, што дажыў да гэтага часу.





