Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта дэпутат Валерый Варанецкі сказаў у інтэрв'ю «Звяздзе».

«Відавочна, што ў краіне склалася вельмі складаная, крызісная сітуацыя. У гэтых умовах нам усім трэба быць асабліва ўважлівымі адзін да аднаго, паважаць розныя пазіцыі і пункты гледжання, не дзяліць грамадства на сваіх і чужых… Трэба захаваць грамадзянскі мір і згоду ў краіне. Гэта самае важнае.

Меркаваў бы правільным у гэтай сітуацыі стварыць нешта накшталт нацыянальнай рады або круглага стала, які стаў бы месцам абмеркавання шляхоў выхаду з крызісу і далейшага развіцця нашай краіны. Натуральна, што ў ім павінны ўдзельнічаць аўтарытэтныя прадстаўнікі ўлады і грамадзянскай супольнасці, палітычных сілаў, грамадскіх дзеячаў, рабочага руху, царквы i г.д. I, вядома, удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі.

Вельмі важна сёння таксама забяспечыць неўмяшацельства знешніх актораў у нашы ўнутраныя справы i нашу ваенна-палітычную бяспеку. У сувязі з гэтым хачу нагадаць аб гарантыях бяспекі, дадзеных Беларусі з боку Расіі, ЗША, Вялікабрытаніі i Францыi ў Будапешцкiм мемарандуме 1994 года», — мяркуе Валерый Варанецкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0