Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 22 красавіка паведаміў начальнік упраўлення ідэалагічнай і выхаваўчай працы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі.

Ён нагадаў, што сёлета сярэднюю школу закончаць 16 тыс. 600 школьнікаў, што на 2,5 тыс. больш, чым летась. «Не ўсе актавыя залы школ змесцяць усіх выпускнікоў, настаўнікаў і бацькоў, таму дазволена правесці выпускныя вечарыны на базе ўстаноў культуры, а таксама не толькі 12 чэрвеня, але і ў іншы дзень», — зазначыў Стрыгельскі.

Пачатак вечарыны прызначаны на 20.00, час заканчэння вызначаюць бацькоўскія камітэты, адміністрацыі школ і раёнаў. Паводле слоў Стрыгельскага, гэта можа быць і 24.00, і 5.00, і 6.00.

Прадстаўнік Мінгарвыканкама зазначыў, што на выпускных вечарынах не дапускаецца распіванне спіртных напояў. У гэты дзень продаж алкаголю ў магазінах будзе абмежаваны.

«Усе службы горада (камунальныя, міліцыя, хуткая медыцынская дапамога) будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме», — паведаміў Стрыгельскі.

Марына Носава, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0