bpc.by

bpc.by

У панядзелак, 17 жніўня, калектыў дзяржаўнай газеты «Звязда» прапанаваў кіраўніцтву сумленна асвятляць падзеі, якія адбываюцца ў краіне пасля выбараў.

«У адказ на гэта ў рэдакцыю прыехаў спачатку міністр інфармацыі Ігар Луцкі, пасля прадстаўніца Адміністрацыі прэзідэнта, якія далі зразумець, што такога права мы як дзяржаўнае выданне не маем і павінны адстойваць інтарэсы дзяржавы ў першую чаргу. На тым мы і разышліся, мы не знайшлі кампрамісу з кіраўніцтвам», — тлумачыць «Нашай Ніве» журналістка выдання Ірэна Кацяловіч.

Сёння раніцай начальніца Інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Мінінфарма Надзея Бельская паведаміла двум намеснікам галоўнага рэдактара «Звязды» Паўла Сухарукава пра яго звальненне. Калектыў Выдавецкага дома «Звязда» сабраўся на тэрміновае пасяджэнне, каб абмеркаваць, якія патрабаванні яны высунуць Міністэрству інфармацыі, а таксама ці будуць звальняцца.

Але падчас сходу супрацоўнікам выдавецкага дома пазваніў сам Павел Сухарукаў і паведаміў, што яго ўсё ж не звальняюць. Рашэнне скасаванае.

«Але рэдакцыя «Звязды» была зацікаўлена не толькі ў вяртанні галоўнага рэдактара, мы таксама пратэстуем супраць дзеянняў і палітыкі Міністэрства інфармацыі і зараз абдумваем свае далейшыя крокі і патрабаванні», — тлумачыць Ірэна Кацяловіч.

Частка калектыву плануе пачаць забастоўку і абдумвае розныя варыянты, у тым ліку і прыпыненне выхаду газеты

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?