Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» выступіў з заявай наконт апошніх падзей у Беларусі. Заява змешчана ў інстаграме клуба.

«Больш за тыдзень у нашых сацыяльных сетках і сайце не публікаваўся ніякі кантэнт. Больш за тыдзень кожны з нас перажываў за родную краіну.

Беспрэцэдэнтны гвалт з боку тых, хто павінен бараніць народ, шакаваў і ўсяляў жах. Ненармальна, калі людзі змушаны вяртацца дамоў, аглядаючыся па баках і баючыся трапіць пад жароны людзей у форме.

Кажуць, што спорт па-за палітыкай, і нам вельмі хацелася, каб гэтак і было.

Але мы не можам не заявіць пра сваю пазіцыю: кожны супрацоўнік, які парушыў закон, павінен панесці кару. Кожны выпадак перавышэння службовых паўнамоцтваў павінен быць расследаваны, а вінаватыя прыцягнуты да адказнасці.

На жаль, гэта не верне блізкім загінулых. І гэту віну мы ўсе будзем загладжваць перад імі да канца нашага жыцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0