У дачыненні да невядомых асоб, якія ўзнялі на плошчы ў Гомелі бел-чырвона-белы сцяг, распачатая крымінальная справа, паведамілі TUT.BY у Следчым камітэце.
Нагадаем, у нядзелю, 16 жніўня, падчас мірнай акцыі на плошчы Леніна людзі знялі чырвона-зялёны сцяг і замест яго паднялі бел-чырвона-белы.
— Паводле звестак следства, 16 жніўня невядомыя спусцілі з флагштока дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, абматалі вакол шоста, а праз некаторы час скруцілі яго і змясцілі каля агароджы Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. Зараз следчыя высвятляюць асобы тых, хто гэта зрабіў — вывучаюцца відэазапісы, канфіскаваныя з камер вулічнага відэаназірання, і дапытваюцца сведкі, — паведамілі ў СК.
Крымінальная справа заведзеная па артыкуле 370 КК (знеслаўленне дзяржаўных сімвалаў).