Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп хоча абмеркаваць з Расеяй сітуацыю ў Беларусі.
Пра гэта ён заявіў у аўторак, выступаючы перад журналістамі ў Белым доме.
«Мы размаўляем з многімі людзьмі, і ў зручны час мы будзем гаварыць з Расеяй, будзем гаварыць з іншымі», - паведаміў амерыканскі лідар.
Ён таксама падкрэсліў, што ў Беларусі, па ўсёй бачнасці, «не занадта шмат дэмакратыі». Пры гэтым, са слоў Трампа, я акцыі пратэсту выглядаюць мірнымі.