Адзін з герой паўфіналу – Сяргей Нікіфарэнка (у жоўтым). Фота з сайту ФК МТЗ-РІПА

Адзін з герой паўфіналу – Сяргей Нікіфарэнка (у жоўтым). Фота з сайту ФК МТЗ-РІПА

31 траўня ў фінале Кубку Беларусі па футболе сустрэнуцца салігорскі «Шахцёр» і наваполацкі «Нафтан».
Гэта стала зразумела пасля паўфінальных матчаў у адказ, што прайшлі ў сераду.

Два тыдні таму «Нафтан» дома мінімальна перамог барысаўскі БАТЭ — 1:0. А «Нёман» і «Шахцёр» у Гродна разыгралі нічыю — 1:1.

Першым пачаўся матч у Салігорску. Камандзе з Заходняй Беларусі трэба было абавязкова забіваць, каб мець шанцы на выхад у фінал. І гродзенцы адкрылі лік у самым пачатку другога тайму, адзначыўся вопытны Ігар Чумачэнка.

Здавалася, што матч так і скончыцца на карысць «Нёмана». Аднак на апошняй хвіліне гульні злы геній гродзенцаў Максім Гукайла (ён забіў і ў першай сустрэчы) лік выраўняў і перавёў матч у дадатковы час.

Калі ўжо ўсе чакалі серыі пенальці, Дзмітрый Платонаў прынёс перамогу гаспадарам — 2:1.

Прыкладна праз гадзіну выхад у фінал аформіў «Нафтан». Хаця ўсе пытанні пра пераможцу гэтай дуэлі былі знятыя яшчэ ў сярэдзіне другога тайму, калі Валеры Стрыпейкіс зрабіў лік 2:0 на карысць сваёй каманды. А ў першым тайме «нафтавікоў» вывеў наперад Ігар Трухаў. Адзначым, што двойчы асісціраваў партнёрам Максім Разумаў.

Для «Шахцёра» гэта будзе ўжо чацвёрты кубкавы фінал. Праўда, паспяховым быў толькі адзін. У 2004 годзе «гарнякі» перамаглі «Гомель». У 2006 і 2008 гадах жа саступалі БАТЭ і МТЗ‑РІПА адпаведна. А вось для «Нафтана» падобны матч будзе ўпершыню.

Апроч Кубку Беларусі каманды разыграюць у фінале апошнюю пуцёўку ад нашай краіны ў Лігу Еўропы. Першыя дзве заваявалі сталічныя «Дынама» і МТЗ‑РІПА.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?