Гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса» меў узнагароду Нацыянальнай музычнай прэміі.

Лідар гурта Зміцер Сасноўскі. Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Але 19 жніўня музыкі пакінулі статуэтку і дыплом ля ўвахода ў Міністэрства культуры.

— Прывітанне, сябры. Мы, гурт «Стары Ольса», — лаўрэаты Нацыянальнай музычнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Але пасля таго, як дзяржава пачала адкрыты генацыд свайго ж народа, мы лічым за ганьбу мець узнагароды ад такой дзяржавы, — заявілі музыкі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?