Гэта здарылася ў Петрыкаве якраз на стары Новы год апоўначы, калi да 32‑гадовага жыхара райцэнтра прыйшоў адзначыць свята яго знаёмы, якi на той час нiдзе не працаваў.
І тут мы дадзiм слова ўчастковаму iнспектару райаддзела ўнутраных спраў Iвану Занкевiчу. Вось што ён расказаў.

Мужчыны сядзелi, выпiвалi, баялi байкi пра жыццё i сваё, i iншых. Дайшло ўжо да таго, калi, напэўна, доза алкаголю моцна пеканула па iх галовах i яны пачалi высвятляць, хто каго больш паважае. Пачалiся гарачыя спрэчкi, якiя, аднак, да кулачнага бою, як гэта нярэдка адбываецца ў такiх выпадках, не дайшлi. Больш за ўсё разгарачыўся госць, якi брыдкiмi словамi абразiў гаспадара.

Каб зняць напружанасць, той, наадварот, пайшоў на прымiрэнне. Прапанаваўшы себруку правесцi яго да дзвярэй, ён (мужчыны стаялi адзiн насупраць другога) абняў яго. I ў гэты самы момант госць спрытна зубамi цапнуў нос гаспадара, адкусiў значную яго частку, выплюнуў i (дзе толькi ўзяўся спрыт?) даў дзёру з кватэры.

Пацярпелы падаў заяву ў мiлiцыю на тое, што ў яго зараз сапсаваны твар, i гэта ўжо не выправiш нiяк. З прычыны доўгай адсутнасцi крыўдзiцеля па месцы жыхарства матэрыялы крымiнальнай справы адкладвалiся. Цяпер жа iдзе следства. Некаторыя жыхары Петрыкава з нагоды гэтага незвычайнага здарэння жартуюць: а што калi б нос — за нос?

Уладзімір Пернікаў, Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0