Папулярны магазін па продажы мастацкіх вырабаў «Падземка» працягвае сваю працу як звычайна і будзе надалей прымаць тавары на камісію. Пра гэта заявіў гаспадар і заснавальнік магазіна «Падземка» архітэктар Валер Рысакоў.

«Ніякай галерэі «Падземка» ніколі не было: ёсць магазін «Падземка», дзе прадаюцца розныя мастацкія тавары, — кажа Валер Рысакоў, — і часам іх прадаюць, як гэта прынята ў свеце мастацтва, у форме выставы, выставы-продажу. Але мы не галерэя, а магазін. Таму хачу заявіць усім нашым наведнікам і пастаўшчыкам: мы працуем як і раней — проста наш магазін прайшоў рэарганізацыю, мы памянялі сякія-такія дакументы, але сама крама працуе, як і працавала, у ранейшым фармаце».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?