Праўленне Польскага радыё прыняло рашэнне аб тэрміновай мадыфікацыі дзеючай сеткі вяшчання і ўвядзенне ў эфір Першай праграмы Польскага Радыё спецыяльных інфармацыйных выпускаў на беларускай мове, прысвечаных сітуацыі ў Беларусі.

Пры дапамозе рэтранслятараў Цэнтру радыёвяшчання ў Сольцу-Куяўскім, Першая праграма Польскага радыё будзе даступная «з паветра» на доўгіх хвалях на частаце 225 кГц на тэрыторыі амаль усёй Еўропы, у тым ліку, на тэрыторыі ўсёй Беларусі.

Спецыяльныя выпускі навінаў, падрыхтаваныя Беларускай службай Польскага радыё для замежжа, будуць транслявацца 3 разы на дзень: раніцай а 7.30, апоўдні і ўвечары пасля 23 паводле мінскага часу. Беларускамоўны інфармацыйны выпуск будзе выходзіць у праграме «Polska i Świat» («Польшча і свет»).

Трансляцыя інфармацыйных выпускаў пачнецца ў суботу, 22 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0