Валерый Цапкала паведаміў, што ЗША абяцалі беларускай апазіцыі пакуль не адпраўляць новага пасла ў Мінск, перадае РІА Новости.

Цапкала не ўдакладніў, хто паведаміў аб гэтым рашэнні.

Ён дадаў, што слуханні па Беларусі ў Кангрэсе ЗША могуць адбыцца ў канцы жніўня — пачатку верасня. «З 1 верасня або з 28 жніўня. Дзесьці ў гэты час яны вяртаюцца з канікул. Тады гэта ўсё будзе арганізоўвацца», - сказаў Цапкала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0