Улад Татур — злева. Фота з яго інстаграма

Улад Татур — злева. Фота з яго інстаграма

Каментатары тэлеканала «Беларусь 5» Арташэс Антанян, Уладзіслаў Татур і Яраслаў Пісарэнка, а таксама кіраўнік аддзела карэспандэнтаў Андрэй Іваноў напісалі заяву на звальненне

«Ззаду амаль сем гадоў, сотні эфіраў, сюжэтаў, інтэрв'ю. Вялікія матчы, топ-турніры. Было цікава, месцамі цяжка, але ў цэлым ззаду карысны час, добрая школа і маса станоўчых успамінаў.

Сёння я пайшоў з «Беларусь 5». Гледачам дзякуй за ўвагу і крытыку! Калегам — за сумесную працу і дапамогу! Спадзяюся, мы яшчэ пачуемся. Ва ўсякім разе я ў гэта веру! Беражыце сябе!»- напісаў Татур у сваім Instagram.

«Год таму прыйшоў на «Беларусь 5». Але зараз прыйшоў час расстацца. Гэта былі крутыя эфіры, людзі і наогул прадуктыўны час. Дзякуй усім, хто глядзеў, крытыкаваў і падтрымліваў. Але цяпер трэба рухацца далей. Ніякага суму або шкадаванняў. Толькі наперад», - напісаў Пісарэнка ў сваім Instagram.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0