Марыя Калеснікава звярнулася да сілавікоў у сваім відэазвароце. Яна заклікала іх перайсці на бок народа, у выніку чаго яны могуць атрымаць матэрыяльную падтрымку.

«Тое, як улада запэцкала гонар вашых пагон, такога яшчэ не было. Ад падзей мінулага тыдня, ад пустых вачэй людзей, што пакідалі Акрэсціна, дрыжыць уся Беларусь, увесь свет. Нас выварочвае ад жаху, ад неразумення, хто ходзіць з намі па адных вуліцах: людзі ці не. Сваімі загадамі ўлада цягне вас за сабой на дно з пекла жаночых крыкаў і знявечаных целаў… Улада робіць так, што ваша форма не выклікае павагі, а становіцца сімвалам агіды».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0