• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Тэсты
  • Калейдаскоп
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
Усяго патроху

Юрка Рапецкі, фота Міколы Ільючыка.

23.04.2009 / 11:55

«У сэрцы я застаюся беларусам!»

Гутарка з пратэстанцкім пастарам з Канады Юркам Рапецкім.

Юрка Рапецкі, фота Міколы Ільючыка.

Калі даведаўся, што Юрка Рапецкі нарадзіўся па‑за межамі Беларусі, адразу быў здзіўлены. Бачыў ягоныя кніжкі, напісаныя па‑беларуску «Новае жыццё ў Хрысце», «Вяртанне чалавека да першаснага стану». Слухаў я і запісы некаторых радыёперадач Рапецкага на роднай мове. Але ж дзівіцца няма чаму. Бацькі спадара Юркі былі беларусамі. Хоць вымушана пакінулі Радзіму, на сваю культуру не забыліся. І дзяцей сваіх выхоўвалі ў лепшых беларускіх традыцыях.

Сёння Юрка Рапецкі жыве ў канадскім Таронта. Тут існуе моцны беларускі асяродак (ёсць дзве беларускія царквы, дзейнічаюць дзве арганізацыі). У 1980‑х сп. Рапецкі спрычыніўся да выдання Новага Запавету з Псалтыром у Беларусі.

Наша гутарка з місіянерам адбылася праз акіян пасярэдніцтам Інтэрнету.

— Спадар Юрка, распавядзіце, калі ласка, пра сваіх бацькоў.

Бацька Якуб Рапецкі 1908 г. нараджэння. Паходзіў з вёскі Новы Дварэц з Піншчыны. Маці, Яўгенія Апанасік, нарадзілася ў 1912 г. у Рыбніках каля Баранавіч.

Яшчэ падлеткамі тата і маці прынялі веру евангельскіх хрысціян. Пазнаёміў іх падчас Другой сусветнай вайны баптысцкі пастар Панцэвіч. У студзені 1944 г. бацькі пабраліся шлюбам. У беларускай сталіцы разам з мінскай Царквой Евангельскіх хрысціян‑баптыстаў (пастарам быў Антон Кецко) даглядалі яўрэйскіх дзяцей у двух прытулках. На шчасце, нацысты не даведаліся пра нацыянальнасць дзяцей. Мінск бацькі пакінулі увосень 1944 г. Праз Польшчу даехалі да Нямеччыны. У Гановеры 1 сакавіка 1946 г. нарадзіўся я. Родны брат нарадзіўся тамсама ў ліпені 1947 г. У кастрычніку 1948 сям’я пераехала ў Канаду.

— Вашыя бацькі размаўлялі па‑беларуску. А вакол жа быў англамоўны асяродак. Як асвойвалі новую мову?

Калі нашая сям’я пераехала ў заходнюю Канаду і пасялілася на ферме беларускай сям’і, я чуў толькі беларускую мову. Калі тата ўладкаваўся працаваць на чыгунку і наша сям’я пераехала, я пачаў хадзіць у школку, дзе ўпершыню пачуў англійскую мову. Нічога не разумеў. Ці было цяжка для мяне? — вельмі! Я наведваў тую школку толькі 2‑3 месяцы. Тата знайшоў працу ў горадзе Саскатун і мы перабраліся туды. Бацькі купілі дом, і я пачаў хадзіць у мясцовую школу. Мне стала яшчэ цяжэй, бо ў чытанні першакласнікі пайшлі нашмат далей, чым я.

Памятаю, як маці будзіла мяне вельмі рана, каб праходзіць чытанку. Яна сама не ведала англійскай мовы. У нашым доме жылі кватэранты ўкраінскага паходжання. І вечарамі мама звярталася да іх па дапамогу ў правільным вымаўленні незнаёмых ёй словаў. Яна запісвала сабе польскімі літарамі вымаўленне і такім чынам магла мяне вучыць. Дзякаваць Богу, у канцы школьнага года настаўніца паведаміла бацькам, што мяне пераводзяць у другі клас, хоць і з цяжкасцю.

У другім класе я ўжо гаварыў па‑англійску свабодна. Дзеці ж вучацца хутка ў параўнанні з дарослымі. У хаце мы з бацькамі размаўлялі па‑беларуску, а на вуліцы і ў школе — па‑англійску.

— А калі вы авалодалі рускай мовай?

Нашыя бацькі былі па веравызнанні евангельскімі хрысціянамі. Хоць яны пасылалі нас, дзяцей, да канадскай англамоўнай царквы, мы з імі таксама час ад часу прысутнічалі на руска‑ўкраінскіх набажэнствах. Тата быў прапаведнікам (яшчэ нават ў Беларусі). І ён у асноўным прапаведаваў па‑руску, бо гэта было тыпова. Але памятаю, часамі прапаведнікі карысталіся і ўкраінскай мовай. Калі я дайшоў да 11 класа, даведаўся, што ў іншай школе вечарамі выкладаецца руская мова. Запісаўся і пачаў хадзіць на лекцыі (два школьныя гады наведваў). Тамака знаёміўся з літаратурнай рускай мовай.

Калі з’явіліся свае дзеці, паспрабаваў іх вучыць беларускай мове. Але яны казалі мне: «Дзеля якой мэты? Мы — канадцы, будзем жыць у Канадзе, не будзем адведваць зямлю тваіх бацькоў і дзядоў, даражэнькі тата!» Я іх не прымушаў. Канешне, каб мая жонка была славянкай, а яна карэнная канадка, дык справа пайшла б па‑іншаму.

— Пасля школы вы навучаліся ва універсітэце?

Як закончыў сярэднюю школу, пачаў універсітэцкую асвету. Хацеў стаць школьным настаўнікам біялогіі. Таксама запісаўся на курсы рускай мовы і літаратуры і украінскай мовы (апошнюю вывучаў толькі год). Чатыры гады займаўся у Саскачэванскім універсітэце. На чацвёртым курсе вывучаў толькі прадметы, звязаныя з рускай мовай і Савецкім Саюзам.

У жніўні 1968 г. я ажаніўся з канадкай Люсіл/Люсяй. І мы пераехалі ў Эдмантан. Я запісаўся на праграму магістра па рускай літаратуры і вучыўся там два гады. Люся год вучылася і затым год выкладала ў інстытуце для медсясцёр. Я напісаў дысертацыю на англійскай мове пра «хождение в народ» і пра тое, як гэты рух паўплываў на рускіх пісьменнікаў. Чытаў некаторых класікаў дарэвалюцыйнай літаратуры ў арыгінале. Чытаючы іх творы, я глыбей знаёміўся з мовай і ўжо вальней гаварыў, чым па‑беларуску (ці не тое самае адбываецца сёння ў Беларусі, на жаль!). Хоць я вывучаў рускую мову і літаратуру, мне ўжо было куды лягчэй гаварыць па‑англійску, бо амаль што з усімі вакол сябе размаўляў на ёй. Мне казалі, што, да прыкладу, калі я пішу па‑беларуску, дык заўважна, што я пад яўным уплывам англійскай. Можа гэта так, але я не хачу забываць сваю родную мову. У сэрцы я застаюся беларусам! Мая сям’я канадская, але ў сэрцы я не мяняюся.

— Вы напісалі дысертацыю па рускай літаратуры. А гэты прадмет пасля выкладалі дзе‑небудзь?

Не, ніколі. Калі заканчваў універсітэцкую асвету ў Эдмантане, сямейны сябра Гук, ён служыў пастарам Славянскай Царквы евангельскіх хрысціянаў у Таронта, у лісце паведаміў, што працуе з місіяй, якую падтрымлівае амерыканская група евангельскіх цэркваў. Ён рыхтаваў рускую евангельскую радыёперадачу, якую высылаў да розных радыёстанцый, што транслявалі на Савецкі Саюз. Спадар Гук з той місіяй таксама выдаваў рэлігійны часопіс «Христианин» і маленькія рускамоўныя Новыя Запаветы, якія людзі бралі з сабой падчас наведвання Савецкага Саюза. Прапанаваў мне далучыцца да той місіі. Мы з жонкай згадзіліся. І ўлетку 1971 года пераехалі ў Таронта. Я пачаў працаваць з Таронтаўскай хрысціянскай місіяй, а жонка знайшла працу выкладчыка ў мясцовым інстытуце для медсясцёр. Пазней я пачаў сваю рускамоўную праграму «На крыльях размышлений», якая транслявалася з Монтэ‑Карла. У 1976 г. частка працаўнікоў таронтаўскай місіі выйшлі з яе (я ў тым ліку) і стварылі місію Глабальнага місійнага служэння. Вось з гэтай місіяй супрацоўнічаў да 27 лютага гэтага года. А зараз знаходжуся на пенсіі.

— А калі пачалі рыхтаваць беларускамоўныя праграмы?

У сярэдзіне 1980‑х мой тата звярнуўся з прапановай да дырэктара місіі, у якой я працаваў, падтрымаць наш намер рыхтаваць беларускамоўную евангельскую радыёпраграму. Атрымаў станоўчы адказ. Мы разам пачалі запісваць рэлігійныя казанні і высылаць іх у Монтэ‑Карла для трансляцыі на Беларусь. Гэтая штотыднёвая перадача «Добрая вестка» выходзіла ў свет каля 10 гадоў.

— Перад стварэннем «Добрай весткі» вам прыйшлося ўдасканальваць сваю беларускую мову…

Аднаго разу прафесар Ян Садоўскі, які выкладаў рускую мову і літаратуру ў Квінс-універсітэце (Kінгстан, Антарыё), прыехаў, каб пазнаёміцца са мной. Ён збіраў матэрыял для кнігі «Гісторыя беларусаў Канады». Я запытаўся, ці ведае ён пра магчымасць вывучаць беларускую граматыку, на што я пачуў: «Вы не ведаеце спадарыні Валянціны Пашкевіч, якая напісала падручнік беларускай мовы?» Я шчыра адказаў, што не. Прафесар паведаміў, што спадарыня Пашкевіч жыве недалёка ад майго дома. Неўзабаве да нас у госці прыехаў мой тата і мы разам пайшлі знаёміцца з сям’ёй Пашкевічаў — Валянцінай, Міхалам і іхнімі дзецьмі — Паўлам і Эвай. Спадарыня Валянціна ахвотна згадзілася займацца са мной. Гэта працягвалася прыблізна два гады. Я проста цешыўся з таго, што нарэшце знайшоў чалавека, які можа дапамагчы мне ўдаскаліць веды па роднай мове. Тыя два гады разам з ёю былі вельмі прыемнымі, цудоўнымі і павучальнымі. Я пачаў па‑беларуску пісаць казанні.

— Вашыя казанні на працягу некалькіх гадоў гучалі і на Беларускім радыё.

У пачатку 1970‑х гадоў я тры разы адведаў Беларусь. Пасля дарога туды закрылася для мяне. І толькі ў канцы 1980‑х такая магчымасьць зноў з’явілася. У 1989 годзе ў Мінску я пазаёміўся з рэдактарам радыёпраграмы «Для веруючых і няверуючых» Юрыем Ермалюком. Ён запісаў са мною інтэрв’ю. Пасля мне паступіла прапанова ад яго прысылаць мае рэлігійныя казанні. Спадар Ермалюк уключаў іх у свае праграмы. Гэта доўжылася каля трох гадоў. Калі прыйшла новая адміністрацыя на радыё, такая магчымасць знікла.

— У 1970‑х вы тройчы наведалі Беларусь, у той час як многія эмігранты маглі пра такое толькі марыць.

Мы з жонкай упершыню адведалі Беларусь летам 1971 г. Правялі тут 10 дзён. Урэзаўся ў памяць момант, калі мы цягніком пакінулі Берасце. Я глядзеў на беларускія палі. І думаў сабе: «Хоць у Беларусі не нарадзіўся, я ўсё‑такі яе сын, які цяпер вяртаецца да сваіх каранёў». Праслязіўся нават. Я ніколі не думаў, што адведаю зямлю бацькоў, бо ў 1950‑60‑х гадах мы жылі пад пагрозай ядзернай вайны з Савецкім Саюзам.

Першымі, з кім мы сустрэліся ў Мінску, было спадарства Кецко. Затым да нас прыехалі сваякі. Мы часта выходзілі разам гуляць па горадзе. Шмат размаўлялі. Адно я заўважыў — сваякі нічога дрэннага не казалі пра сваё жыццё, толькі добрае.

— А ці былі тады сустрэчы з веруючымі?

Так, мы сустракаліся з субратамі і сёстрамі па веры, бо ў Мінску існавала адна суполка евангельскіх хрысціян‑баптыстаў. Антон Кецко прыяжджаў на таксі і браў нас на набажэнствы. Аднаго разу трапілі на спеўку харыстаў. Разам заспявалі і рэгент даў мне магчымасць кіраваць хорам. Якія моцныя галасы мелі тыя харысты! І пелі з глыбокім перакананнем аб праўдзівасці тых словаў, што яны спявалі пра Бога і Хрыста.

Калі я змог прыязджаць у Беларусь кожны год, то не прамінаў адведваць цэрквы евангельскіх хрысціян‑баптыстаў, якія належаць да Саюза ЕХБ і ХВЕ (пяцідзясятнікаў), а таксама тыя, што лічаць сябе самастойнымі. Стараўся заўсёды выступаць на беларускай мове і гэтым чынам паказваць, што мы, беларусы, маем сваю ўнікальную мову і павінны звяртацца да Госпада Бога, карыстаючыся ёю.

— На пенсіі ў вас з’явілася больш вольнага часу. Чым думаеце займацца?

Два месяцы адпачну. Затым буду шукаць part‑time працу, каб крыху зарабляць. Акрамя таго пішу кнігу па‑беларуску, якую спадзяюся выдаць у Беларусі. Яшчэ не прыдумаў назвы для кнігі, але галоўная яе тэма — чаму ўсялюбны і ўсядобры Бог дазваляе пакутаваць чалавецтву. Спадары Васіль Сёмуха і Мікола Ільючык рэдагуюць мой рукапіс.

Гутарыў Сяргей Макарэвіч

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
Палітыка і грамадства
Вальфовіч: Каля 300 чатаў прызнаныя экстрэмісцкімі
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Усяго патроху
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Рэцэпт на выхадныя: mince pies — англійскія калядныя кошыкі
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Брытанскі слоўнік Collins назваў слова 2021 года. І яно не звязанае з кавідам
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
Спорт
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Галоўнае
Вальфовіч: Каля 300 чатаў прызнаныя экстрэмісцкімі
Праект абноўленай Канстытуцыі ў першай палове снежня прадставяць на грамадскае абмеркаванне
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Усяго патроху
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх