Рапарт пра звальненне падаў пракурорскі работнік Яўген Бабак, які спрабаваў завесці справу па факце збіцця матацыклістаў людзьмі ў даішнай форме ва Уруччы. «З меркаванняў сумлення» — сцісла патлумачыў ён у сябе ў інстаграме.

«Рашэнне сысці з пракуратуры спела даўно. Але каталізатарам рашэння сталі падзеі 9—12 жніўня».

Кадры зверскага збіцця матацыклістаў, якія ляжаць на зямлі, абышлі інтэрнэт. Гэта было каля развязкі ва Уруччы, у той дзень аўтамабілісты і матацыклісты масава сігналілі ў знак пратэсту супраць абстрэлу мірных дэманстрантаў і фальсіфікацыі выбараў.

Мяркуючы па тым, як наносіліся ўдары, у інтэрнэце выказвалася меркаванне, што гэта былі пераапранутыя ў форму даішнікаў байцы нейкага іншага падраздзялення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0