23 красавіка Зміцер Вайцюшкевіч выступіць у Івянцы. Канцэрт будзе ладзіцца ў доме культуры і пачнецца а 18‑й.
24 красавіка адбудзецца сольны выступ Змітра Вайцюшкевіча ў Мінскім Інстытуце культуры. Пачатак а 18‑й.
25 красавіка спявак наведае Іўе. Канцэрт адбудзецца ў мясцовым Доме культуры. Пачатак а 16‑й. У гэты ж дзень адбудзецца канцэрт у Навагрудку, у Зале Кастрычніка. Пачнецца імпрэза ў 19.30.
І 26 красавіка музыка дасць канцэрт на Малой сцэне Купалаўскага тэатру. Пачатак а 19‑й.
Усе канцэрты праходзяць у рамках кампаніі «Будзьма Беларусамі».