Спецыяльны самалёт даставіў апазіцыянера з Омска, дзе ён быў шпіталізаваны з падазрэннем на атручванне. Разам з Навальным у Берлін прыляцела яго жонка Юлія, паведамляе DW.

Лайнер Bombardier Challenger 604 нямецкай чартарнай авіякампаніі прызямліўся ў Берлінскім аэрапорце Тэгель у суботу, 22 жніўня, а 8.47 — прыкладна на 20 хвілін пазней меркаванага часу. Расійскага палітыка пакладуць на лячэнне ў Берлінскую клініку Charite.

«Стан здароўя Навальнага падчас палёту і пасля прызямлення быў стабільным», — паведаміў нямецкай газеце Bild кінапрадзюсар і заснавальнік арганізацыі Cinema fоr Peace Яка Бізіль, які ў ліку іншых арганізаваў перавозку Аляксея з Расіі ў ФРГ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0