Аляксандр Лукашэнка даручыў зачыніць прадпрыемствы, рабочыя якіх удзельнічаюць у забастоўках. Такую заяву ён зрабіў, выступаючы на мітынгу сваіх прыхільнікаў у Гродне, піша Інтэрфакс.

«Я прашу губернатара, старшынь выканкамаў, калі хтосьці не хоча працаваць — не прымушайце. Не трэба. Мы іх усё роўна не прымусім і не ўгаворым. Але калі прадпрыемства не працуе — з панядзелка замок на вароты. Спынім», — сказаў Лукашэнка, дадаўшы, што калі «людзі астынуць», можна будзе прыняць рашэнне, каго запрасіць працаваць назад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0