28-гадовы Мікіта Крыўцоў апошні раз выходзіў на сувязь 12 жніўня. Жонка паведамляла, што ягоны тэлефон апошні раз быў уключаны ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі ў Мінску. Там яго адшукаць не ўдалося. З 12 жніўня ён лічыўся зніклым без звестак, яго пошукамі займаўся атрад «Анёл». 

Сёння яго знайшлі нежывым у лесапарку каля вуліцы Парніковай у Партызанскім раёне Мінска, паведамілі «Нашай Ніве».

Сям'я заяўляла, што ён знік пасля 12.08, і шукала яго ў турмах і бальніцах.

Мікіту Крыўцову было 28 гадоў. Сям'я шукала яго 10 дзён, дапамагаў атрад «Анёл». Міліцыя прызнала яго зніклым без вестак.

Сувязь з ім знікла 12.08.

Жонка паведамляла, што ягоны тэлефон апошні раз быў уключаны ў раёне РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі ў Мінску.

Ён родам з Вілейкі, жыў нейкі час у Маладзечне, яго сям'я жыве ў Жодзіне. Быў футбольным фанатам. У Інстаграме ён быў падпісаны «спадар Шчыры», на назе ў яго была татуіроўка з Якубам Коласам.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?