Плошча Незалежнасці і праспект Незалежнасці не перакрытыя, праезд па іх свабодны, на вуліцах атмасфера спакойная, паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы».

Машыны з сілавікамі, якія ад 9 жніўня штодзень прыязджаюць на дзяжурства ў цэнтр, сёння стаяць на вуліцах Савецкай, Камсамольскай, Валадарскай, Берсана, Свярдлова, каля стадыёна «Дынама».

Гэта, верагодна, звязана з «Агульнанацыянальным маршам новай Беларусі», які мае адбыцца сёння ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0