20:00

Ад Стэлы арганізавана адвялі салдат унутраных войск. Агароджа з калючага дроту пакуль застаецца.

19:59

На вуліцы Леніна людзі сышлі з праезнай часткі і рознымі шляхамі пайшлі ў бок плошчы Незалежнасці. АМАП таксама грузіцца ў свой транспарт. Рух па вуліцы Леніна ад перакрыжавання з Інтэрнацыянальнай пакуль яшчэ перакрыты.

19:47

Купкі дэманстрантаў паціху разыходзяцца

19:35

Калона дэманстрантаў дайшла да перакрыжавання праспекта Пераможцаў і Інтэрнацыянальнай. На праспект Незалежнасці іх не прапускаюць шарэнгі спецназу. Нехта збочае на Нямігу, нехта на Зыбіцкую. Калона радзее.

19:06

верталёт з чырвона-зялёным арнаментам прыляцеў з цэнтра горада, праляцеў над дэманстрантамі і пачаў кружыць над рэзідэнцыяй, сеў. Пул першага пазней паведаміў, што ў верталёце прыляцеў сам Лукашэнка. Прычым выйшаў з верталёта з аўтаматам, але без магазіна.

19:03

Тым часам у Маскве каля беларускага пасольства затрымалі сама меней 11 чалавек. Там таксама адбывалася акцыя салідарнасці з беларусамі.

18:50

Натоўп разварочваецца, ідзе ў бок Нямігі. На развітанне крычаць: «Кожны дзень».

Тым часам пачаліся праблемы з мабільным інтэрнетам.

18:50

Натоўп разварочваецца, ідзе ў бок Нямігі.

18:26

Адглегласць ад ачаплення да дэманстрантаў складае некалькі дзясяткаў метраў.

18:17

Каля палаца незалежнасці стаяць штурмавыя комплексы «Рубеж», з дапамогай якіх разганялі пратэсты ў ноч з 9 на 10 жніўня

18:16

Машыны з мігалкамі, на іх стаіць спецназ

18:05

Людзі ідуць ад стэлы да Палаца Незалежнасці. Дзясяткі тысяч. Дарога ля Палаца перакрыта некалькі кардонамі, стаіць вайсковая тэхніка з сіне-чырвонымі мігалкамі.

не даходзячы белэкспа праспект Пераможцаў перакрылі сілавікі

17:55

Ад вуліцы Валадарскага да стэлы паехалі 10-15 аўтобусаў і мікрааўтобусаў, а таксама 4 аўтазакі, піша Tut.by

Каля стэлы людзі паволі падыходзяць усё бліжэй да сілавікоў. Адны ўдзельнікі акцыі стрымліваюць іншых, каб не падыходзілі занадта блізка. З калонак па-ранейшаму гучаць заклікі разысціся.

Тым часам былі заўважаныя салдаты са снайперскімі вінтоўкамі СВД і гранатамётам РПГ-7.

Стела 17:16

Фота Tut.by

17:04

Каля дзясяткаў тысяч каля Стэлы. Усё ачэплена, каля 1000 сілавікоў, усе ў касках, агароджана. Адныя вайскоўцы ў камуфляжы, іншыя ў форме. Прыйшлі Калеснікава і Кавалькова, просяць адысці на адваротны бок і лезці, валанцёры адгарадзіліся.

Калеснікава, Кавалькова, Латушка, Максім Знак і Сяргей Дылеўскі (МТЗ) вырашаюць, што рабіць далей.

У кожнага вайскоўца за спіной — аўтамат Калашнікава

16:50

Па напрамку да стэлы па праспекце Машэрава ідуць тысячы людзей.

16:24

Людзі працягваюць гуляць па праспекце Незалежнасці. Частка пайшла ў бок праспекта Пераможцаў, шмат людзей ля цырка, частка гуляе па Кастрычніцкай. А хвост калоны яшчэ на самой плошчы Незалежнасці

16:20

Каля стэлы паставілі калючы дрот і агароджы. На праспекце людзі скандуюць: «Трыбунал» і «Караева ў турму»

15:23

Людзі скандуюць: «Трыбунал» і «Адпускай». «Не забудзем, не даруем». і канечне: «Жыве Беларусь» 

Людзі ідуць з Раманаўскай слабады

Людзі ідуць з Раманаўскай слабады

15:12

Адзін з папулярных лозунгаў: «Сабачку, сабачку» (імітацыя пад «За бацьку» на афіцыйным мітынгу)

15:11

15:08

На плошчы Незалежнасці грае саўндтрэк з «17 імгненняў вясны». Бярэ вельмі за душу

Фота Алеся Пашкевіча

Фота Алеся Пашкевіча

14:57

На плошчы Незалежнасці ўлады ўключылі дынамікі, з якіх папярэджваюць, што грамадзяне парушаюць заканадаўства, а таксама песню «В городском саду» ў выкананні Кабзона.

14:52

На праспекце Незалежнасці — дзясяткі тысяч людзей. Людзі гукаюць: «Не забудзем, не даруем».

14:45

Дэманстранты перакрылі праспект Незалежнасці на плошчы Незалежнасці. Рух перакрыты.

Пакуль больш за 10 тысяч. 

14:43

Людзей на плошчы так шмат, што ўжо падыходы з боку праспекта немагчымыя, людзі стаяць на праспекце, бо няма як уперад рухацца. ДАІ праспект перакрываць пакуль не хоча, таму па праезнай частцы рухацца не выпадае.

14:41

14:35

Аўтазакі на Валадарскага

14:33

Ля плошчы Перамогі калона пратэстуючых, якія ідуць да плошчы Незалежнасці, не сканчаецца ўжо 25 хвілін.

14:31

Прыйшла калона медыкаў, акцёры Купалаўскага

14:30

Праход з боку БДПУ на Плошчу Незалежнасці перакрыты. Таму людзі ад Інстытута культуры спрабуюць прайсці на плошчу праз вуліцу Мяснікова.

14:27

На плошчы Незалежнасці людзі скандуюць: «Сыходзь». Машыны няспынна сігналяць.

14:26

У Брэсце і Віцебску сабралася па некалькі сотняў людзей.

За парадкам у Брэсце на месцы дэманстрацыі сочаць былыя вайскоўцы 38-й брыгады. Дэсантнікі з былым камбрыгам Валерыем Сахашчыкам прыйшлі на плошчу са сцягамі ПДВ. Іх з'яўленне людзі сустрэлі апладысментамі.

14:25

14:23

14:22

У Гродне на Савецкай плошчы сабралася на Марш салідарнасці каля 2 тысяч, гэта рабочыя заводаў у працоўнай форме. Міліцыя папярэджвае ў гукаўзмацняльнік, што мерапрыемства несанкцыянаванае, у адказ дэманстранты пляскаюць у ладкі і скандуюць «Жыве Беларусь», «Сыходзь», «Свабоду».

Затым каля трох тысяч рушылі з Савецкай плошчы на плошчу Леніна кароткім шляхам, праз Савецкую вуліцу. Скандуюць «Трыбунал», «Забойцы», «Ганьба»

14:15

На плошчы Незалежнасці некалькі тысяч 

Па Леніна на праспект рухаюцца сотні людзей.

14:15

На плошчы Незалежнасці каля 5 тысяч 

14:14

Па Леніна на праспект рухаюцца сотні людзей.

14:06

Калона з Інстытута культуры злучылася з некалькімі сотнямі чалавек ля Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце. Зараз у калоне больш за тысячу чалавек. Яны рухаюцца ў бок плошчы Незалежнасці.

13:57

Работнікі МТЗ аб'ядналіся з калонай калегаў, якая ідзе ад МЗКЦ і МАЗа ля прахадной трактарнага завода. Далей калона рушыла па Даўгабродскай у бок Мотавелазавода.

13:53

13:48

На праспекце Незалежнасці, асноўных праспектах горада, плошчы Незалежнасці атмасфера мірная і святочная. Усюды ідуць калоны ці цякуць ручаінкі людзей са сцягамі і плакатамі. А вось каля Стэлы на праспеецк Пераможцаў выстаўленае ачапленне

13:40

Кальварыйская

13:35

13:25

Калоны МЗКЦ і МТЗ не сустрэліся. Калона МЗКЦ не стала чакаць рабочых з Трактарнага завода

13:23

На трасах Маладзечна - Мінск, Гродна - Мінск, іншых гіганцкія хвасты машын, якія едуць у Мінск, рух запаволены. ДАІ перакрыла адну з палос, правяряюць машыны выбарачна

13:18

Калона ідзе па праспекце Дзяржынскага

Калона ідзе па праспекце Дзяржынскага

13:10

Плошча Незалежнасці і праспект Незалежнасці па стане на 13:00 не перакрытыя, праезд па іх свабодны, паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы».

Аднак закрытыя станцыі метро «Плошча Леніна», «Кастрычніцкая», «Купалаўская» і «плошча Перамогі».

***

Машыны з сілавікамі, якія ад 9 жніўня штодзень прыязджаюць на дзяжурства ў цэнтр, сёння стаяць на вуліцах Савецкай, Камсамольскай, Валадарскай, Берсана, Свярдлова, каля стадыёна «Дынама».

АТН паведаміла, што ў Мінску адменены пралукашэнкаўскі аўтапрабег, паведаміла АТН.

Па Партызанскім праспекце ідзе неялікая калона рабочых з МЗКЦ. На Трактарным іх чакае калона з некалькіх дзясяткаў чалавек з МТЗ пад бел-чырвона-белымі сцягамі.

Да МТЗ прыехала група шахцёраў Беларуськалія

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0